Сэрвісы

Гутарка, прысвечаная Дню народнага адзiнства

Гутарка, прысвечаная Дню народнага адзiнства

У рамках вучэбна-выхаваўчага працэсу замежныя студэнты, якiя вучацца ў БДУ, знаёмяцца з асноўнымi традыцыямi, звычаямi i дзяржаўнымi святамi Рэспублiкi Беларусь. 17 верасня 2025 года старшыя выкладчыкi кафедры тэорыi i методыкi выкладання рускай мовы як замежнай Грыгор'ева Н.К. i Шаўчук В.В. правялi гутарку,
прысвечаную Дню народнага адзiнства. Выкладчыкi прадэманстравалi студэнтам 3 курса эканамiчнага факультэта мультымедыйную презентацыю,у якой змяшчалася iнфармацыя аб этапах
станаўлення беларускай дзяржаўнасцi.

У ходзе занятка студэнты разважалi аб значэннi паняццяў “адзiнства”, “суверэнiтэт”, “незалежнасць”, а таксама “талерантнасць” i “працавiтасць”.
Акрамя таго, навучэнцам было прапанавана выказаць сваё меркаванне аб тым, што, на iх погляд, аб'ядноўвае i гуртуе народ.

Усе студэнты былi актыўна задзейнiчаны ў абмеркаваннi тэмы гутаркi, з ахвотай уступалi ў дыялог, там самым развiвалi камунiкатыўныя навыкi на замежнай мове. Падобныя заняткi садзейнiчаюць хутчэйшай адаптацыi замежных студэнтаў да культуры краiны i дапамагаюць навучэнцам iнтэгравацца ў грамадства.

d1722115dd.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.