Сэрвісы

Урок-канферэнцыя «Геаграфiя адзiнства»

Урок-канферэнцыя «Геаграфiя адзiнства»

16 верасня 2025 года у рамках святкавання Дня народнага адзiнства ў Рэспублiцы Беларусь старшым выкладчыкам кафедры тэорыi i методыкi выкладання рускай мовы як замежнай Праконiнай В.У. быў праведзены ўрок-канферэнцыя «Геаграфiя адзiнства» з туркменскiмi студэнтамi 2 курса факультэта геаграфii I геаiнфарматыкi. Мерапрыемства было накiравана на ўмацаванне мiжкультурнага дыялогу, узаемаразумення i сяброўства памiж народамi, якiя жывуць i вучацца ў Беларусi.

Падчас урока-канферэнцыi ўдзельнiкi пазнаёмiлiся з гiсторыяй i значэннем Дня народнага адзiнства, якi сiмвалiзуе аб'яднанне Заходняй i Усходняй Беларусi ў адну краiну. Асаблiвая ўвага надавалася талерантнасцi, узаемнай павазе.
Будучыя выкладчыкi геаграфii падрыхтавалi тэзiсы дакладаў на рускай мове аб гiсторыi

Дня народнага адзiнства. Падчас занятка студенты выкарыстоўвалi геаграфiчныя карты Беларусi першай паловы ХХ стагоддзя, а таксама сучасную карту Рэспублiкi Беларусь.

Студэнты з Туркменiстана падзялiлiся культурнымi традыцыямi i звычаямi свайго народа, што дазволiла стварыць атмасферу ўзаемнага iнтарэсу i абмену вопытам.
Урок-канферэнцыя прайшоў у цёплай i сяброўскай абстаноўцы, пакiнуў ў удзельнiкаў яркiя ўражаннi i яшчэ раз пацвердзiў значнасць свята ў iмя гармонii i росквiту Беларусi.

ff642ff96e0ef3fcb3a43ce54.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.