Сэрвісы

Мерапрыемства “Стажыроўка ў Кітаі: вопыт, якім варта падзяліцца”

Мерапрыемства “Стажыроўка ў Кітаі: вопыт, якім варта падзяліцца”

24.09.2025 дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк сумесна са студэнтамі 4 курса ў рамках заняткаў па англійскай мове было праведзена мерапрыемства “Стажыроўка ў Кітаі: вопыт, якім варта падзяліцца” для студэнтаў 2 курса аддзялення “ўсходняя філалогія”.

Мэты мерапрыемства – стварэнне сацыяльных сувязей паміж студэнтамі філалагічнага факультэта, адчування пераемнасці і адзінства супольнасці факультэта, матываванне студэнтаў да бесперапыннага павышэння ўзроўню ведаў і культурнай дасведчанасці, пераадоленне культурных стэрэатыпаў.

Знаходзячыся на стажыроўцы ў Дальянскім політэхнічным універсітэце, Алешка Маргарыта, Зінкевіч Алена, Шыдлоўская Кацярына рыхтаваліся да дадзенага мерапрыемства (вялі дзённік, рабілі фота, здымалі відэа), што дазволіла ім стварыць высокаінфарматыўныя, ілюстрацыйныя прэзентацыі і відэапраект. Студэнткі распавялі пра тое, як было арганізавана навучанне, як абсталяваны ўніверсітэцкі студэнцкі гарадок, пра складанасці, з якімі ім давялося сутыкнуцца, пра асаблівасці нацыянальнай кухні, свае ўражанні пра мясціны, якія яны наведалі. Спікеры падзяліліся рэфлексіяй аб тым, які жыццёвы і акадэмічны досвед яны набылі дзякуючы стажыроўцы. Студэнты, якія задумаліся аб магчымай стажыроўцы ў Кітаі, атрымалі практычныя парады (якія праграмы варта загрузіць у мабільныя тэлефоны перад паездкай у Кітай, карткі якіх банкаў выкарыстоўваць і да т.п.). Інфармацыя выклікала высокі ўзровень зацікаўленасці ў слухачоў.

ph25092025876123.jpg

ph2509202575123.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.