29.09.2025 выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Селязнёва В.С. разам са студэнтамі 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі наведалі фестываль студэнцкага жыцця "ПершакурснікFEST", арганізаваны БРСМ БДУ.
У рамках гэтага фестывалю студэнтам прадаставілася магчымасць убачыць усю разнастайнасць студэнцкага жыцця ў БДУ. Дзеці наведалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе змаглі паспрабаваць сябе ў новых сферах, а таксама паглядзелі святочны канцэрт, арганізаваны для іх творчымі калектывамі БДУ.
Пятрова Яраслава, Таджыева Айнабат, Кенесава Аружан: сёння на фестывалі ўдалося пазнаёміцца з іншымі факультэтамі і іх дзейнасцю, а таксама завесці новыя знаёмствы; мы даведаліся, што на базе ўніверсітэта праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў, і нам хочацца прымаць у іх удзел і ў далейшым самім нешта падобнае арганізоўваць.









BY

