Сэрвісы

Конкурс праектаў «Дыялог пакаленняў»

Конкурс праектаў «Дыялог пакаленняў»

01.10.2025 у рамках духоўнага і маральнага выхавання выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства О.А. Сенько і Д.В. Шайбакова правялі для студэнтаў 8 і 9 навучальных груп 1 курса спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія» конкурс праектаў «Дыялог пакаленняў», прымеркаваны да Дня пажылых людзей.

Мэтай мерапрыемства стала ўмацаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў праз міжпакаленчы дыялог, развіццё ў студэнтаў павагі да вопыту старэйшага пакалення.

Студэнты падрыхтавалі і прадставілі кранальныя паведамленні пра сваіх бабуль і дзядуляў, успомнілі і больш старэйшых сваякоў – прабабуль і прадзедаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена жыццёвым гісторыям, захапленням і традыцыям старэйшага пакалення, што дазволіла ўдзельнікам адчуць жыццёвы шлях сваіх блізкіх. Многія адзначылі, што менавіта бабулі і дзядулі – самыя блізкія і дарагія людзі, з якімі звязана мноства цёплых успамінаў.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывога дыялогу, дзе студэнты атрымалі магчымасць абмяняцца ўражаннямі і абмеркаваць важнасць захавання сямейных традыцый. Гэта спрыяла фарміраванню ў моладзі пачуццёвай эмпатыі, разуменню значнасці захавання памяці, неабходнасці падтрымліваць старэйшае пакаленне, прызнаваць і паважаць яго вопыт.

Студэнты адзначылі значнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, бо яны дапамагаюць не страціць сувязь з роднымі і блізкімі ва ўмовах хуткага і зменлівага свету.

ph06102025342578.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.