Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча са школьнікамі

Прафарыентацыйная сустрэча са школьнікамі

У апошні дзень верасня адбылася першая ў гэтым навучальным годзе прафарыентацыйная сустрэча кафедры беларускага мовазнаўства з вучнямі выпускных класаў – патэнцыяльнымі абітурыентамі філалагічнага факультэта. Дацэнт кафедры Юлія Віктараўна Назаранка пазнаёміла вучняў 11А класа ДУА СШ №125 г. Мінска са структурай філалагічнага факультэта, яго спецыфікай  і новай прафілізацыяй – “Лічбавая філалогія”, пры навучанні па якой у студэнтаў будзе ўнікальная магчымасць засвоіць спосабы статыстычнага аналізу тэкстаў, асаблівасці корпуснай лінгвістыкі, асновы блогінгу, алгарытмы работы штучнага інтэлекту пры пошуку інфармацыі, а таксама новыя і актуальныя для сучаснай лінгвістыкі дысцыпліны. Каб пераканацца ў правільнасці свайго рашэння выбраць для будучага паступлення філалагічны факультэт, вучні былі запрошаны на заняткі школы юнага беларусіста, якія пачынаюцца ў кастрычніку.

ph06102025123092.jpg

ph061020259871039.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image