Сэрвісы

Беларускім педагогам прысвячаецца

Беларускім педагогам прысвячаецца

3 кастрычніка 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня настаўніка, студэнты 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» прэзентавалі свае водгукі на фільм «Класная», створаны кінастудыяй «Беларусьфільм». У творчых работах студэнтаў падкрэслівалася, што кінафільм з’яўляецца цікавым і важным кінапраектам, асабліва надзённым для беларускага гледача, бо закранае блізкія і актуальныя для яго тэмы: адукацыі, жыцця ў малых гарадах, міжасобасных стасункаў, выбару моладдзю свайго прафесійнага шляху. Адзначалася, што фільм падкрэслівае высокую місію педагога ў беларускім грамадстве, паказвае нялёгкую працу настаўніка, поўную штодзённых выклікаў і эмацыйнай аддачы, што прагляд фільма матывуе і натхняе тых, хто толькі пачынае сваю педагагічную дзейнасць ва ўстановах адукацыі Беларусі.

Сярод найлепшых адзначаны водгукі Марыі Руцкай, Ксеніі Суроўевай, Рамана Марукіна, Таццяны Швец, Дар’і Лысікавай.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.