Сэрвісы

«Я сэрцам ніколі не хлушу» (да 130-годдзя з дня нараджэння С. А. Ясеніна)

«Я сэрцам ніколі не хлушу» (да 130-годдзя з дня нараджэння С. А. Ясеніна)

3 кастрычніка 2025 г. студэнты 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Сяргея Аляксандравіча Ясеніна (1895–1925). Студэнты адказалі на пытанні чатырох блокаў віктарыны: “Жыццёвы і творчы шлях С. А. Ясеніна”, “Музы паэта”, “Вобраз Ясеніна ў мастацтве”, “Мова твораў С. А. Ясеніна”. Добрыя веды біяграфіі і творчасці паэта паказалі Д. Іванова, Т. Зубрыцкая, С. Астроўскі, А. Рыцько. Пераможцамі віктарыны сталі Аліна Каспяровіч і Ганна Ляцко. Знаўцы і аматары творчасці С. А. Ясеніна атрымалі ва ўзнагароду томікі вершаў вялікага паэта. Студэнты цытавалі радкі з любімых вершаў Ясеніна. Напрыканцы мерапрыемства Ганна Ляцко выканала раманс на вершы Ясеніна.

Мерапрыемства было арганізавана кафедрай рускай мовы. Правяла віктарыну прафесар кафедры Алена Яўгенаўна Долбік.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.