10 кастрычніка, у Сусветны дзень псіхічнага здароўя, студэнты першага курса спецыяльнасці «сацыяльна-культурны менеджмент і камунікацыі» факультэта сацыякультурных камунікацый разважалі не толькі аб важнасці дасведчанасці аб праблемах псіхічнага здароўя, але і прадставілі праект «Сацыяльны інтэлект / эмацыянальны інтэлект», падчас выканання якога даведаліся і расказалі пра гэтыя тэрміны і іх значэнні, гісторыю ўзнікнення і выкарыстання, а таксама пра ролю ў жыцці сучаснага грамадства. У навучэнцаў была магчымасць задумацца над тым, як сацыяльны і эмацыянальны інтэлект суадносіцца з псіхічным здароўем чалавека. Праект быў выкананы ў межах аўдыторных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», праведзеных дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістуновай.





BY

