14.10.2025 у рамках сямейнага і гендарнага выхавання старэйшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч правяла жывы дыялог на тэму «Сэрца маці – крыніца любові», прысвечаны Дню маці, са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англiйская) філалогія».
Мэта мерапрыемства – раскрыць глыбіню мацярынскай любові, яе значэнне ў жыцці чалавека і грамадства, асэнсаваць ролю маці як крыніцы любові, клопату і духоўнай сілы, выхаваць паважлівае і трапяткое стаўленне да матчынай працы, садзейнічаць умацаванню сямейных каштоўнасцяў і межпакаленчаскай сувязі.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывога дыялогу, дзе студэнты дзяліліся асабістымі гісторыямі, разважаннямі і пачуццямі, звязанымі з вобразам маці. Удзельнікі дыялогу адказалі на пытанні «Што для вас значыць матчына любоў?», «У якіх момантах вы асабліва адчувалі падтрымку мацi?», «Як вы выказваеце сваю падзяку?».
У рамках сустрэчы прагучалі кранальныя і далікатныя словы пра матуль. Удзельнікі адзначылі, што фармат жывога дыялогу дазволіў ім глыбей усвядоміць значэнне мацярынскай любові ў сваім жыцці.




BY

