15.10.2025 дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк у рамках заняткаў па англійскай мове было праведзена мерапрыемства “Рэцэпты ад мамы і таты” са студэнтамі 2 курса аддзялення “ўсходняя філалогія”.
Мэта мерапрыемства – умацаванне сувязі паміж дзецьмі і бацькамі, развіццё павагі да інстытута сям’і, захаванне сямейных традыцый; павышэнне кулінарнай дасведчанасці моладзі; развіццё творчых і арганізатарскіх здольнасцей студэнтаў.
Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі свае відэапраекты, у якіх яны гатуюць страву па рэцэпце маці або таты, каментуючы свой выбар і ўсё, што адбываецца ў кадры. Для рэалізацыі задання было неабходна даведацца пра рэцэпт і спосаб прыгатавання стравы ў бацькоў, вывучыць англамоўныя назвы кухоннага начыння, прадуктаў, працэсаў, звязаных з прыгатаваннем стравы, папярэдне прадумаць і арганізаваць здымачны працэс, што патрабавала ад студэнтаў высокай ступені ўцягнутасці і арганізаванасці. Студэнты ўспрынялі заданне як каштоўны вопыт, які таксама ўвойдзе ў іх асабісты архіў успамінаў аб студэнцкім жыцці.






BY

