З 15 верасня па 15 кастрычніка 2025 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў Рэспубліканскі конкурс відэапраектаў "To love it, you should see it…" ("Каб пакахаць, трэба ўбачыць…"), прысвечаны вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі, дэманстрацыі і папулярызацыі славутасцяў краіны.
Выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій студэнтам прапаноўвалася стварыць тэматычны відэаролік пра Беларусь. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў, матывуюць іх вывучаць культурную спадчыну краіны, духоўна-маральныя традыцыі і гісторыю народа, развіваюць цікавасць да даследчай дзейнасці, павышаюць інфармацыйную культуру студэнтаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
У конкурсе ўдзельнічалі 54 відэапраекты студэнтаў навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. 25 кастрычніка 2025 г. адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу ў наступных намінацыях:
1. «Лепшае культуралагічнае даследаванне» ‒ відэапраект Цыгулёвай Анастасіі Аляксееўны (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэце, 2 курс) і Капцэвіч Ксеніі Анатольеўны (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, факультэт кітайскай мовы і культуры, 2 курс);
2. «Лепшае гістарычнае даследаванне» – відэапраект Куніцы Максіма Анатольевіча (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт, 1 курс);
3. «Лепшая відэа экскурсія» – відэапраекты Нарачных Аліны Аляксандраўны і Праўдзік Марыі Сяргееўны (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэце, 2 курс);
4. «Самы патрыятычны відэаролік» – відэапраекты Яўстаф'евай Паліны, Язерскай Вікторыі, Яфіменкі Уладзіславы і Жызнеўскай Веры (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэце, 2 курс);
5. «Лепшая візітная картка майго горада» – відэапраект Мілаванавай Мілены і Салькова Арцёма Андрэевіча (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэце, 2 курс);
6. «Беларусь вачыма замежных студэнтаў» – відэапраект Атакулыевай Гунэш, Чарыевай Айнур, Хаджаковай Лачын, Сапаевай Селбі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэце, 2 курс);
7. «Самае эмацыйнае відэа» – відэапраект Куляшовай Крысціны Аляксандраўны (Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, факультэт дызайну, 4 курс);
8. «Самае крэатыўнае відэа» - відэапраект Сімірскай Анастасіі Мікалаеўны, Марчык Юліі Анатольеўны (БДУ, біялагічны факультэт, 2 курс).
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося 25 кастрычніка 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ.
З работамі пераможцаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Конкурсу.
Арганізатары конкурсу выказваюць шчырую падзяку кожнаму ўдзельніку за праяўленую цікавасць, актыўны ўдзел і творчы падыход.




BY

