Сэрвісы

Працуем разам незалежна ад абавязкаў

Працуем разам незалежна ад абавязкаў

24.10.2025 напярэдадні рэспубліканскага суботніка старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок, Л.Р. Папоўская, А.І. Карпушына, А.С. Камаева і Д.М. Каралёў арганізавалі са студэнтамі 1-2 курсаў спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” акцыю “Чысты дом”. Мэта мерапрыемства – далучэнне студэнцкай моладзі да работ па добраўпарадкаванню тэрыторыі ўніверсітэта, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У рамках акцыі студэнты і выкладчыкі кафедры навялі парадак ва ўнутраным дворыку філалагічнага факультэта. У кабінеце нямецкай мовы праведзена вільготная ўборка і падрыхтавана для перадачы на далейшую перепрацоўку больш за 50 кг макулатуры. Як адзначылі студэнты, для кожнага з іх важна прымаць удзел у такіх мерапрыемствах, бо яны даюць магчымасць унесці свой уклад у агульную справу па добраўпарадкаванню асобных аб’ектаў сталіцы і захаванню прыродных рэсурсаў нашай краіны. Сёння ў сценах роднага факультэта яны праводзяць большую частку свайго часу, і падтрыманне парадку ў навучальнай ўстанове – прамы абавязак кожнага з іх.

ph2710202597612340675.jpg

ph2710202597623455677.jpg

ph271020259985555341242676879.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.