Сэрвісы

Цыкл прафарыентацыйных мерапрыемстваў кафедры раманскага мовазнаўства

Цыкл прафарыентацыйных мерапрыемстваў кафедры раманскага мовазнаўства

У кастрычніку 2025 года студэнты спецыяльнасці "Рамана-германская (французская) філалогія" правялі шэраг прафарыентацыйных мерапрыемстваў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай прыцягнуць увагу навучэнцаў да спецыяльнасцей філалагічнага факультэта і выклікаць жаданне стаць студэнтамi лепшай ВНУ краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта!

У межах дадзенай ініцыятывы студэнтка 2 курса Сняжко Ганна сустрэлася з вучнямі гімназіі № 3 г. Маладзечна, дзе распавяла пра перавагі навучання на факультэце і асаблівасцях студэнцкага жыцця. Сячко Вольга правяла сустрэчы з вучнямі 10 і 11 класаў Салігорскай гімназіі № 1, Асоўская Дар'я – са старшакласнікамі гімназіі № 3 імя мітрапаліта Філарэта Вахрамеева г. Бабруйска. Кушнер Ксенія наведала школу № 28 у родным Бабруйску, а Пратасевіч Соф’я – Валожынскую гімназію № 1.

Падчас сустрэч нашы студэнты выкарыстоўвалі прэзентацыйныя матэрыялы філілагічнага факультэта, а таксама газету “Універсітэт”. Паўсюль назіралася цікавасць вучняў да пададзенай інфармацыі, аб чым сведчаць шматлікія пытанні прысутных. Пытанні тычыліся магчымых цяжкасцей, звязаных з паступленнем на філалагічны факультэт, пражываннем у інтэрнаце, жыцці ў сталіцы, асобна закраналася праблема працаўладкавання будучых філолагаў. Школьнікі таксама цікавіліся культурным жыццём факультэта, магчымасцю ўдзелу ў грамадскім жыцці і дзейнасці ўніверсітэта.

Кафедра будзе працягваць прафарыентацыйную працу з удзелам нашых  студэнтаў. Спісы жадаючых далучыцца ўжо складаюцца.

ph27102025192837465.PNG

ph271020259102938475.PNG

ph27102025128912874626.PNG

ph271020251294826762352.PNG

ph2710202512984756384.PNG

ph2710202519287236712891289803.PNG

ph2710202571291826746.PNG

ph27102025781872719100281.PNG

ph271020259127482382747.PNG

ph271020259818272938192.PNG

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.