У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году добраўпарадкавання, 16 верасня 2025 года студэнты-першакурснікі спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія» наведалі паркавы ансамбль БДУ, прадстаўлены экспазіцыяй скульптур знакамітых беларускіх культурных дзеячаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай самасвядомасці і асветы беларусаў. Экскурсію, прызначаную да Года добраўпарадкавання, правёў выкладчык-стажор кафедры раманскага мовазнаўства, куратар вучэбнай групы Арцём Вадзімавіч Сакалоў. У ходзе мерапрыемства студэнты звярнуліся да культурнай спадчыны Беларусі і даведаліся, як асабісты ўклад у гісторыю нават аднаго чалавека здольны паўплываць на цэлую эпоху, яе навуковае і культурнае жыццё, тым самым сфармаваўшы за многія стагоддзі нацыянальную ідэю.
«Да гэтага былі ва ўнутраным двары толькі пры залічэнні, толкам нічога не паспелі паглядзець. Экскурсія аказалася інфарматыўнай, было цікава паслухаць пра нешта новае і асвяжыць старыя веды. Вялікі дзякуй»,-дзеліцца ўражаннямі студэнтка першага курса 12-й групы Дар'я Бацагіна. Мілена Макась, стараста групы, адзначае: «Мы наведалі займальную і пазнавальную экскурсію ва ўнутраным дворыку БДУ, акунуліся трохі ў гісторыю і даведаліся пра культурныя сувязі Італіі і Беларусі. Усё вельмі спадабалася, я вынесла для сябе некалькі цікавых фактаў, пра якія раней нават не здагадвалася». І на думку Дар'і Глазуновай: «Міні-экскурсія ва ўнутраным дворыку БДУ стала прыемным адкрыццём дня! Неверагодная атмасфера ўтульнасцi і гісторыі пасярод універсітэцкай мітусні».


BY 
