29 кастрычніка адбылася сустрэча намесніка начальніка Аддзела па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага РУУС г. Мінска падпалкоўніка міліцыі Судакевіча Сяргея Алегавіча і намесніка начальніка АГіМ Маскоўскага РУУС г. Мінска падпалкоўніка міліцыі Гаспер Вольгі Яўгеньеўны са студэнтамі філалагічнага ўніверсітэта. Мерапрыемства было накіравана на ўмацаванне прававой інфармаванасці і прайшло з удзелам Багамазава Аляксея Пятровіча, намесніка начальніка аддзела міграцыйнага ўліку і суправаджэння замежных навучэнцаў упраўлення міжнародных сувязяў БДУ, а таксама С’янава Дзмітрыя Андрэевіча, намесніка дэкана філалагічнага факультэта на грамадскіх пачатках па агульных пытаннях і рабоце з замежнымі студэнтамі.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні, звязаныя з афармленнем часовага пражывання, падаўжэннем рэгістрацыі, атрыманнем дазволу на працу і магчымасцямі атрымання грамадзянства. Асноўны акцэнт быў зроблены на праблемах прафілактыкі маёмасных злачынстваў, учыненых у дачыненні да замежных грамадзян і грамадзян Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства, тлумачэнні палажэнняў артыкулаў 328 і 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама на пытаннях высылкі замежных грамадзян з краіны за парушэнне грамадскага парадку.
Прадстаўнікі ведамства падрабязна расказалі пра магчымасці і перспектывы службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адказалі на пытанні студэнтаў і падкрэслілі важнасць прававой інфармаванасці навучэнцаў і выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь.


BY

