Сэрвісы

Квіз “Адгадай факультэт!”

Квіз “Адгадай факультэт!”

28 кастрычніка дацэнтам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Міхалёвай А.М. быў праведзены квіз “Адгадай факультэт!”, прысвечаны Дню заснавання БДУ, з замежнымі студэнтамі 1 курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук.

Падчас занятку студэнты з КНР пашырылі сваё ўяўленне аб нашым універсітэце, вывучылі яго структуру і асноўныя кірункі вучэбнай дзейнасці (спецыяльнасці).

Навучэнцы расказалі аб матывацыі выбару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта як вядучай вну Беларусі, сваёй спецыяльнасці і асабістых чаканнях ад будучай прафесіі пасля заканчэння БДУ.

Занятак праходзіў у фармаце квізу і быў падзелены на дзве часткі. Падчас першай паловы занятку студэнты зрабілі кароткія паведамленні аб спецыфіцы навучання на сваім факультэце і выказалі меркаванні аб асаблівасцях працы іншых факультэтаў. Таксама яны абмяняліся меркаваннямі аб сваёй будучай кар'еры і прафесійным росце. Падчас другой часткі занятку навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне і адгадвалі назвы розных факультэтаў па апісанні прымет тых ці іншых прафесій, па якіх рыхтуюць спецыялістаў у нашым універсітэце, а таксама распазнавалі факультэты БДУ па іх эмблемах. Для выканання гэтых заданняў выкарыстоўваўся раздатачны матэрыял у выглядзе каляровых картак з выявай факультэцкіх “гербаў”.Студэнты - будучыя псіхолагі - праявілі актыўнасць і былі вельмі захоплены. Нарпыканцы занятку навучэнцы з КНР набылі ўменне змястоўна расказваць аб сваёй і іншых спецыяльнасцях універсітэта, умацаваліся ў правільнасці ўласнага прафесійнага выбару.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.