22.10.2025 у рамках вывучэння тэмы «Эканоміка ў сучасным свеце» (дысцыпліна па выбару «Дзелавая замежная мова») старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Рыммар правяла са студэнтамі 10 групы, II курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці асноўнай замежнай, размову на тэму «Эканоміка павінна быць эканомнай».
Старшы выкладчык Г.І Рыммар і студэнты Паліна Лук'янава, Паліна Хаменка і Настасся Бандарэнка расказалі пра актуальны стан эканомікі краіны, пра iснуючыя прагнозныя і праграмныя дакументы Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года, пра прыярытэтныя кірункi навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026–2030 гады (Указ № 135 ад 01.04.2025).
Студенты вылучылі асноўныя кірункі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне эканоміі і беражлівасці: Дзяржаўная праграма «Энергазберажэнне», ініцыятывы ў межах «Года якасці». Далей студэнты разважалі аб эфектыўнасці «цыркулярнай эканомікі замкнёнага цыклу», аб важнасці павышэння прадукцыйнасці працы, лічбравізацыі вытворчасці, імпартазамяшчэння.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў студэнтаў асабістай адказнасці за эканомнае выкарыстанне рэсурсаў (электраэнергія, вада, матэрыялы) як у сценах навучальнай установы, так і ў побыце, усвядомленню непасрэднай сувязі паміж беражлівым стаўленнем кожнага грамадзяніна і эканамічнай стабільнасцю дзяржавы, а таксама выхаванню эканамічнай культуры і рацыянальнага мыслення, неабходных для будучых спецыялістаў у любой галіне.



BY

