Сэрвісы

Экскурсія ў Лошыцкую сядзібу

Экскурсія ў Лошыцкую сядзібу

1 лістапада старэйшымі выкладчыкамі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта БДУ Храмчанка Т.А. і Анікеевай А. А. была арганізавана экскурсія ў «Лошыцкую сядзібу» для замежных студэнтаў 2 і 4 курсаў факультэта міжнародных адносін.

Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй унікальнага помніка архітэктуры, якому больш за 400 гадоў. На экскурсіі ўсе пагрузіліся ў атмасферу канца 19 стагоддзя, агледзелі адноўленыя інтэр'еры жылых пакояў і іншых памяшканняў, праслухалі аповяд экскурсавода пра жыццё апошняга гаспадара Яўстафія Любанскага і яго жонкі, пры якіх маёнтак пераўтварыўся ў адну з лепшых губернскіх гаспадарак і стаў цэнтрам свецкага жыцця. У сядзібе-музеі прадстаўлены кафляныя печы і ляпны дэкор, антыкварная мэбля і прадметы мастацтва адпаведнай эпохі з прыватных калекцый і збору Музея гісторыі горада Мінска.

Таксама выкладчыкі са студэнтамі наведалі прысядзібны флігель, дзе прадстаўлена экспазіцыя «Кола часу». Там студэнты ўбачылі незвычайныя для сучаснага чалавека прадметы гарадскога і сельскага побыту канца XIX-сярэдзіны XX стагоддзяў: самавары, прасы, посуд, калёсы, прадметы ткацкага рамяства.

Экскурсія працягнулася прагулкай у адным з самых прыгожых паркаў горада Мінска. Велічныя ліпавыя алеі, прыгожыя пейзажы і ўтульныя месцы для адпачынку не пакінулі абыякавымі гасцей Лошыцкай сядзібы.

Па заканчэнні экскурсіі выкладчыкі зладзілі для студэнтаў забаўляльную віктарыну па праслуханай на экскурсіі інфармацыі.

ph03112025987612834.jpg

ph0311202534239783.jpg

ph03112025989812.jpg

ph03112025799873.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.