Філфак з радасцю вітае сваіх будучых студэнтаў: нашых абітурыентаў! 3 лістапада з самай раніцы ўдзельнікі адправіліся на ўрачыстае адкрыццё праекта!
- Потым іх чакалі першыя сапраўдныя студэнцкія пары, дзе яны змаглі адчуць сябе часткай нашай вялікай сям'і.
- І, канешне ж, паспелі паўдзельнічаць у тымбілдынгу, каб лепш пазнаёміцца і згуртавацца!
Насычаны дзень, поўны новых уражанняў і адкрыццяў!
Другі дзень праекта.
Нашыя будучыя філолагі з энтузіязмам акунуліся ў студэнцкае жыццё, актыўна наведваючы лекцыі і семінары.
Але сапраўдным сюрпрызам і кульмінацыяй дня стала цёплая сустрэча з дэканам факультэта Сяргеем Важнікам! Ён з вялікай любоўю і натхненнем распавёў пра ўсе тонкасці філалагічнай навукі, пра традыцыі і магчымасці, якія адкрывае наш факультэт.
А яшчэ нашых абітурыентаў чакала займальная віктарына з 4 курсам, якую правёў сам дэкан факультэта.
Гэта было сапраўды кранальна і вельмі матывуюча!



Праект "Студэнт на тыдзень" падышоў да свайго лагічнага завяршэння!
Сёння быў асаблівы дзень – дзень закрыцця праекта, напоўнены эмоцыямі, успамінамі і, вядома ж, натхненнем!
Нашыя ўдзельнікі сёння атрымалі свае сертыфікаты! Гэта сімвалічны крок да новай, ужо сапраўды студэнцкай, будучыні.
Мы спадзяемся, што гэты тыдзень падарыў вам незабыўныя ўражанні, дапамог лепш пазнаёміцца з факультэтам і зрабіў ваш выбар на карысць філалогіі яшчэ больш упэўненым!
А тых, хто па нейкіх прычынах не змог далучыцца да нас сёлета, мы шчыра запрашаем вясной! Вясна абяцае быць такой жа насычанай і цікавай!
Дзякуй усім удзельнікам, выкладчыкам, студэнтам-куратарам і арганізатарам за гэты цудоўны праект! Да сустрэчы ўжо ў якасці нашых студэнтаў!


BY

