Сэрвісы

“Студэнт на тыдзень БДУ” на філалагічным факультэце!

“Студэнт на тыдзень БДУ” на філалагічным факультэце!

Філфак з радасцю вітае сваіх будучых студэнтаў: нашых абітурыентаў! 3 лістапада з самай раніцы ўдзельнікі адправіліся на ўрачыстае адкрыццё праекта!

  • Потым іх чакалі першыя сапраўдныя студэнцкія пары, дзе яны змаглі адчуць сябе часткай нашай вялікай сям'і.
  • І, канешне ж, паспелі паўдзельнічаць у тымбілдынгу, каб лепш пазнаёміцца і згуртавацца!

Насычаны дзень, поўны новых уражанняў і адкрыццяў!


Другі дзень праекта.

Нашыя будучыя філолагі з энтузіязмам акунуліся ў студэнцкае жыццё, актыўна наведваючы лекцыі і семінары.

Але сапраўдным сюрпрызам і кульмінацыяй дня стала цёплая сустрэча з дэканам факультэта Сяргеем Важнікам! Ён з вялікай любоўю і натхненнем распавёў пра ўсе тонкасці філалагічнай навукі, пра традыцыі і магчымасці, якія адкрывае наш факультэт.

А яшчэ нашых абітурыентаў чакала займальная віктарына з 4 курсам, якую правёў сам дэкан факультэта.

Гэта было сапраўды кранальна і вельмі матывуюча!

ph051120258787634.JPG

ph0511202567878987.JPG

ph05112025786786784.JPG

pg3112025ph.jpg

ph05112025877346764.jpg

ph05112025989784637.JPG

ph051120258787467263.png

 

Праект "Студэнт на тыдзень" падышоў да свайго лагічнага завяршэння!

Сёння быў асаблівы дзень – дзень закрыцця праекта, напоўнены эмоцыямі, успамінамі і, вядома ж, натхненнем!
Нашыя ўдзельнікі сёння атрымалі свае сертыфікаты! Гэта сімвалічны крок да новай, ужо сапраўды студэнцкай, будучыні.
Мы спадзяемся, што гэты тыдзень падарыў вам незабыўныя ўражанні, дапамог лепш пазнаёміцца з факультэтам і зрабіў ваш выбар на карысць філалогіі яшчэ больш упэўненым!
А тых, хто па нейкіх прычынах не змог далучыцца да нас сёлета, мы шчыра запрашаем вясной! Вясна абяцае быць такой жа насычанай і цікавай!
Дзякуй усім удзельнікам, выкладчыкам, студэнтам-куратарам і арганізатарам за гэты цудоўны праект! Да сустрэчы ўжо ў якасці нашых студэнтаў!

phh20251106_195725_946_1.JPG

phh20251106_195725_946_2.JPG

phh20251106_195725_946_3.JPG

phh20251106_195725_946_5.JPG

phh20251106_195725_946_4.JPG

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.