06.11.2025 студэнты 1 курса 9 вучэбнай групы спецыяльнасці «раманска-германская філалогія» у суправаджэнні куратара В.В.Скаробагатага наведалі творчы вечар «Пра каханне і не толькі...» з беларускім пісьменнікам Вячаславам Раменчыкам, які прайшоў у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Вячаслаў Раменчык — вядомы публіцыст, паэт, пісьменнік, аўтар і выканаўца песенных твораў, а таксама дыпламат і мастак. Мерапрыемства было прымеркавана да 60-годдзя пісьменніка. У нязмушанай, цёплай атмасферы ён распавядаў пра шляхі натхнення, дзяліўся творчымі знаходкамі і адказваў на пытанні слухачоў. Падчас вечара быў прадстаўлены агляд яго публікацый, што выйшлі ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» і іншых літаратурных выданнях Беларусі і Расіі.
Сімвалічна, што творчы вечар аб’яднаў прадстаўнікоў розных сфер: у мерапрыемстве ўдзельнічалі супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдавецтва «Чатыры чвэрці». Асаблівую атмасферу сустрэчы надало выкананне песень самога аўтара і беларускага музыканта Мікалая Анісімава.
Наведванне мерапрыемства дазволіла студэнтам бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, яе прадстаўнікамі і атрымаць натхненне для ўласнага развіцця.




BY

