З 30 кастрычніка па 06 лістапада 2025 года кафедра кітайскай філалогіі арганізавала і правяла цыкл мерапрыемстваў, скіраваных на патрыятычнае выхаванне, павышэнне прафесійных кампетэнцый, азнаямленне студэнтаў-кітаістаў з традыцыйнай культурай Паднябеснай.
У рамках Года добраўпарадкавання быў праведзены конкурс эсэ на кітайскай мове «Наш Дом – Беларусь». У сваіх работах студэнты расказалі аб гісторыі і сучаснасці Беларусі, аб канкрэтных мерапрыемствах, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця і навучання. 30 кастрычніка 2025 г. на пасяджэнні Савета філалагічнага факультэта адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў мерапрыемства. Дыпломы лаўрэатам конкурсу ўручыў дэкан Сяргей Важнік.



У мэтах павышэння ведаў студэнтаў-кітаістаў у галіне міжкультурнай камунікацыі, выяўлення спецыфікі функцыянавання літаратуры Беларусі ў сусветным кантэксце адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Беларуская літаратура ў Кітаі». Для дадзенага мерапрыемства студэнты і выкладчыкі падрыхтавалі паведамленні аб рэцэпцыі твораў беларускіх аўтараў у сацыякультурнай прасторы Паднябеснай, прааналізавалі іх пераклады на кітайскую мову.

Для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія” быў праведзены майстар-клас “Сакрэты чайнай цырымоніі”, мадэратарамі якога сталі старшы выкладчык Ніна Пратасеня і выкладчык Сун Цзэ. Студэнты даведаліся шмат новага аб чайнай культуры ў Кітаі, яе гісторыі, асаблівасцях і духоўна-філасофскім складніку.






BY

