Гран-пры конкурсу "Лепшы куратар года БДУ" ўдастоена загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.
Сваю метадычную распрацоўку «Итерация проектов «Связующая нить добра"» Таццяна Пятроўна прадставіць на IV Рэспубліканскім форуме куратараў навучальных груп устаноў вышэйшай адукацыі.
«Ваша ўвага, падтрымка і прафесіяналізм робяць навучальны працэс не толькі эфектыўным, але і натхняльным. Дзякуй за ваш неацэнны ўдзел у жыцці студэнтаў і за ваш уклад у развіццё ўніверсітэта. Жадаем новых дасягненняў, энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Вы - прыклад сапраўднага лідара і настаўніка», - адзначаюць студэнты.





BY

