Сэрвісы

«Асенні вянок слоў»: на факультэце «сустрэліся» А. Пушкін, С. Ясенін, Г. Эзізаў, Я. Купала…

«Асенні вянок слоў»: на факультэце «сустрэліся» А. Пушкін, С. Ясенін,  Г. Эзізаў, Я. Купала…

11 лістапада 2025 года на філалагічным факультэце пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры рускай мовы А. А. Мацюновай адбылося пасяджэнне моўнага клуба «Асенні вянок слоў: дыялог культур». Ініцыятарамі і галоўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі туркменскія студэнты другога курса, якія навучаюцца на спецыяльнасці «Руская філалогія».

Фармат клуба прадугледжваў жывую размову ўдзельнікаў. Студэнты выступілі ў ролі дакладчыкаў, падрыхтавалі падрабязныя прэзентацыі аб творчасці рускіх, беларускіх і туркменскіх паэтаў.

Мэта была не проста прачытаць вядомыя радкі. Другакурснікі падышлі да задачы як сапраўдныя даследчыкі: яны аналізавалі тэксты, імкнуліся зразумець логіку вобразаў, якія выкарыстоўвалі аўтары. У рамках адной сустрэчы прагучалі вершы беларускіх класікаў Уладзіміра Дубоўкі і Янкі Купалы. Следам за імі — радкі Аляксандра Пушкіна і Сяргея Ясеніна. Важнай часткай пасяджэння стаў зварот да роднай літаратуры навучэнцаў — творчасці Гурбанназара Эзізава.

Студэнты параўноўвалі, як у розных культурах паэты пішуць пра вечныя тэмы, шукалі агульныя матывы і нацыянальныя асаблівасці. Удзельнікаў захапіў этымалагічны аналіз. Будучыя філолагі каменціравалі паходжанне асобных слоў, адсочвалі, як мянялася іх значэнне і які дадатковы сэнс яны прыўносілі ў паэтычны тэкст.

Галоўным вынікам мерапрыемства стала не колькасць слайдаў у прэзентацыях, а агульнае і аднадушнае меркаванне: гэтага было мала. Размова пра паэзію, якая аб’яднала тры народы, аказалася настолькі захапляльнай, што яе захацелася працягнуць.

ph1311202578678625.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.