18.11.25. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падвяла вынікі конкурсу на прызначэнне імянных стыпендый. У 2025 годзе стыпендыі атрымалі 37 студэнтаў з розных рэгіёнаў краіны.
Сярод удастоеных гэтай высокай узнагароды – Шкут Дзiяна, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, намеснік старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ.
Атрыманне стыпендыі – гэта прызнанне яе адказнай працы, самаадданасці і актыўнага ўкладу ў развіццё студэнцкай грамадскасці і прафсаюзнага руху.
Кафедра германскага мовазнаўства віншуе Дзiяну з высокай узнагародай! Выкладчыкі і студэнты выказваюць удзячнасць за працу і ініцыятыву, а таксама жадаюць далейшых поспехаў у вучобе, рэалізацыі навуковых і творчых праектаў, новых перамог і прафесійнага росту.




BY

