Сэрвісы

Майстар-клас, лекцыі і прафарыентацыя ў Гродне

Майстар-клас, лекцыі і прафарыентацыя ў Гродне

19 лістапада па запрашэнні кіраўніцтва Гродзенскага абласнога інстытута адукацыі дактарант кафедры беларускага мовазнаўства Уладзімір Куліковіч прачытаў курс лекцый “Складаныя пытанні алімпіядных конкурсаў па беларускай мове і літаратуры” для настаўнікаў 10 раёнаў Гродзеншчыны падчас планавых курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў, а таксама правёў майстар-клас па вывучэнні спецыфікі словаўтварэння для вучняў Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падчас сустрэч з калегамі і вучнямі Уладзімір Іванавіч не прамінуў распавесці слухачам пра спецыяльнасці і спецыялізацыі філалагічнага факультэта, адметнасці студэнцкага жыцця, што выклікала непадробную цікавасць сярод прысутных.

ph201120257346764.jpg

ph2011202537648763.jpg

ph20112025289374984.jpg

ph20112025826387624.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image