Сэрвісы

Круглы стол «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы»

Круглы стол «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы»

20.11.2025 у межах вывучэння дысцыпліны «Метадыка выкладання замежных моў» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Рыммар правяла са студэнтамі 10 групы 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» круглы стол, прысвечаны тэме «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы». Мерапрыемства накіравана на развіццё ў студэнтаў, як будучых настаўнікаў, уменняў распазнаваць канфліктныя сітуацыі ў класе, зніжаць іх інтэнсіўнасць і прадухіляць негатыўныя наступствы.

У ходзе круглага стала выкладчык Г.І. Рыммар разам са студэнткай Д.С. Шкут ажыццявілі аналіз узроўню канфлікталагічнай культуры ў групе, разгледзелі каштоўнасныя арыентацыі сучаснай моладзі, іх погляды на міжасабовыя адносіны, а таксама спосабы годнага пераадолення ўзнікаючых супярэчнасцяў і напружаных сітуацый. Д.С. Шкут правяла настольную гульню па размяжоўванню канфліктаў і булінгу.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў студэнтаў асабістых якасцяў будучага настаўніка і развіццю практычных уменняў канструктыўнага вырашэння канфліктаў.

ph2411202555346.jpg

ph2411202512874.jpg

ph2411202578645.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.