19 лістапада 2025 года кітайскія магістранты, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Мовазнаўства» (першы год навучання), і стажоры з Фуданьскага ўніверсітэта (г. Шанхай) наведалі Кабінет супастаўляльнага вывучэння беларускай і кітайскай традыцыйных народных культур, размешчаны ў навучальным корпусе філалагічнага факультэта на вуліцы Даўгабродскай.
Арганізатарам экскурсіі выступіла кафедра прыкладной лінгвістыкі.
Экскурсію для кітайскіх гасцей правяла прафесар Ірына Валер'еўна Казакова. Замежныя магістранты і стажоры захоплена слухалі расповед пра гісторыю стварэння Кабінета і знакавых экспанатаў, пра перспектыўныя супастаўляльныя даследаванні кітайскага і беларускага фальклору, уважліва разглядалі нацыянальныя культурныя артэфакты.
Асаблівую цікавасць у іх выклікалі прадметы традыцыйнага побыту беларусаў, кнігі пра гісторыю, сучаснае жыццё і славутыя мясціны нашай краіны, а таксама падарункавае выданне артыкулаў Сі Цзіньпіна, экспанаты нацыянальнага кітайскага адзення і гуцінь – кітайскі сяміструнны музычны інструмент (разнавіднасць цытры).




BY

