Сэрвісы

Чытанне як захапляльнае падарожжа да су-быцця і сэнсу. Адкрытыя заняткі Школы юнага філолага

Чытанне як захапляльнае падарожжа да су-быцця і сэнсу. Адкрытыя заняткі Школы юнага філолага

Чытанне — гэта і ўсталяванне схаваных сувязяў тэксту з культурай і асабістым досведам, і су-быццё з творам і аўтарам, і запытванне, і адкрыццё. Удзельнікі Школы юнага філолага паспрабавалі адчуць усе нюансы чытання падчас сустрэчы 22 лістапада, якая стала для іх прасторай інтэлектуальнай гульні і калектыўнага пошуку.

Аўтар і вядоўца занятку, к.ф.н., дацэнт кафедры рускай літаратуры Л. В. Камлюк-Ярашэнка, прапанавала школьнікам працу ў фармаце каворкінгу. У такой атмасферы кожны ўдзельнік, незалежна ад узросту і ўзроўню падрыхтоўкі, станавіўся часткай адзінай даследчай каманды: выказваў свае гіпотэзы, спрачаўся, удакладняў, знаходзіў нечаканыя сэнсы.

Гульнявыя заданні, міні-даследаванні і інтэрмедыяльныя элементы дапамагалі ўбачыць, як звычайнае слова ператвараецца ў складаную мастацкую выяву, насычаную культурнымі кодамі і схаванымі пераклічкамі. У цэнтры ўвагі быў семіятычны падыход — метад чытання тэксту як сістэмы знакаў і слядоў. Абапіраючыся на ідэі Ралана Барта, вядоўца паказала школьнікам, што код — гэта жывая прастора галасоў і цытат, якія ствараюць тканіну сучаснага тэксту.

Такі погляд робіць паэзію не «літаратурай для вывучэння», а жывым арганізмам, дзе ўзаемадзейнічаюць традыцыі, стылі, моўныя гульні і культурныя напружанні. Удзельнікі знаёміліся з сучаснай паэзіяй, спрабавалі сябе ў аналізе мастацкіх светаў — так, як гэта робяць прафесійныя філолагі.

Фармат каворкінгу стварыў атмасферу свабоднага інтэлектуальнага абмену: кожны мог размаўляць, сумнявацца, шукаць уласныя сэнсы і абапірацца на свой чытацкі досвед. Гульнявыя прыёмы не спрашчалі матэрыял — яны дапамагалі адчуць шматслаёвую структуру тэксту і ўбачыць знутры, як працуе паэтычны механізм.

На заняткі прыехалі школьнікі з сярэдняй школы №24 г. Барысава разам з педагогам Т. А. Канавалёнак, сярэдняй школы №3 г. Копыля, Вілейскай гімназіі «Логас», прадстаўнікі Чэрвеньскай раённай школы юнага філолага з кіраўніком Н. В. Камінскай, а таксама вучні з Мінска — ад шасцікласнікаў да старшакласнікаў. Але ўзроставыя адрозненні не перашкодзілі ім уключыцца ў агульную працу: усе аднолькава актыўна спрабавалі сябе ў ролі даследчыкаў.

Гэтая сустрэча паказала: сучаснае літаратуразнаўства — гэта метад творчага мыслення, які дапамагае бачыць у тэксце больш, чым адлюстраванне жыцця. А для філалагічнага факультэта БДУ такія заняткі — гэта крок да стварэння супольнасці матываваных маладых чытачоў і будучых студэнтаў, якім цікава думаць глыбей, свабодней і больш адказна.

 

Водгукі ўдзельнікаў

«Нас очень впечатлило увлекательное, почти детективное занятие-исследование. Что же делает чтение по-настоящему увлекательным? Не сюжет сам по себе, а те бездны смыслов, которые скрываются за ним. Именно этому — искусству видеть эти бездны — и было посвящено занятие школы юного филолога. Участники на практике сравнили, как конструктивистский и деконструктивистский подходы позволяют находить в текстах с похожим содержанием новые, подчас неожиданные идеи.

У таких встреч есть уже свои традиции: новичкам нужно обязательно представиться Л. Н. Толстому и подержать его за бороду, а также после занятия собраться для общего фото в аудитории с бабочками вдохновения. 🦋🦋🦋» (Наталья Каминская, учитель-методист, руководитель Червеньской районной школы юного филолога)

«Это занятие в БГУ мне принесло незабываемые впечатления. Мы рассмотрели произведения новых для нас авторов, о которых раньше не слышали, и это было очень увлекательно. Также мы узнали много новых и интересных понятий и подходов, которые помогут нам быть внимательнее при чтении художественных произведений» (Анна, 8 класс)

«Мне нравятся занятия в БГУ тем, что они всегда получаются необычными, оставляя после бурю эмоций. Людмила Викторовна объясняет все доступно и интересно, поэтому сам можешь погрузиться в то, о чем рассказывается. Мы познакомились с тремя новыми писателями, и открытием для меня стало графическое стихотворение. Прежде я подобного не видела» (Мария, Червень, 10 класс)

«Многие участники уже не первый год посещают школу юного филолога и, конечно, знают: каждый час занятия — это открытие для себя чего-то нового и неповторимого, где может ломаться представление о всем повседневном. Здесь всегда царит особая атмосфера — тёплая, пронизанная любовью к слову.

22 ноября в 47‑й аудитории шёл захватывающий разговор о тайнах «текстовой ткани». Участники размышляли о том, почему текст, как вязаное изделие, где каждая нить — слово, а любое «распускание» может разрушить всю литературную композицию. Кроме того, ребята открыли для себя новых белорусских «художников нити»: познакомились с творчеством ярких авторов, чьи произведения — словно уникальные «изделия». Завершилось занятие на позитивной ноте и с желанием дальше исследовать мир текста» (Карпович Анна, Копыль).

ph25112025790887873.jpg

ph25112025786876786.jpg

ph2511202576287362.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image