Сэрвісы

Мерапрыемства “Квітней, Беларусь”, прысвечанае году добраўпарадкавання

Мерапрыемства “Квітней, Беларусь”, прысвечанае году добраўпарадкавання

26.11.2025 дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк у рамках заняткаў па англійскай мове было праведзена мерапрыемства “Квітней, Беларусь” са студэнтамі 2 і 3 курса аддзялення “ўсходняя філалогія”.

Мэта мерапрыемства – выхаванне пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну, беражлівага стаўлення да культурных і матэрыяльных каштоўнасцей; развіццё творчых здольнасцей і крытычнага мыслення студэнтаў; развіццё навыкаў працы ў камандзе; усталяванне сацыяльнага кантакту паміж студэнтамі розных курсаў.

Студэнты 2 курса прадэманстравалі свае відэапраекты і прэзентацыі па прапанаваных тэмах: “Маленькія гарады Беларусі ў год добраўпарадкавання”, “Мінск: пераўтварэнне ў год добраўпарадкавання”, “Душа Мінска”, “Краіна будучыні”, у якіх яны расказалі пра змены, што адбыліся ў Беларусі за апошнія гады, і разважалі аб тым, што яшчэ можна зрабіць для арганізацыі прастораў вялікіх і малых гарадоў. Студэнты 3 курса выступілі з кароткімі прамовамі па тэме, а таксама падрыхтавалі заданні для працы з вакабулярам і пытанні для дыскусіі.

Мерапрыемства матывавала студэнтаў па-новаму паглядзець на родныя гарады (Гомель, Жодзіна, Столін, Мінск), “акунуцца” ў іх атмасферу, усвядоміць маштаб работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Дыскусія дала магчымасць студэнтам крытычна ацаніць звыклае асяроддзе, усвядоміць ролю гістарычнага мінулага і кожнага чалавека ў стварэнні “атмасферы” і “душы” горада.

ph2711202598765432.jpg

ph2711202517268623.jpg

ph2711202517637863.jpg

ph27112025162763.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image