28.11.2025 у рамках выхаваўчай работы старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.У. Угрыновіч правяла са студэнтамі 3 курса 10 групы конкурс творчых работ «Субкультура: за і супраць».
Мэтамі мерапрыемства было: стымуляваць цікавасць да вывучэння розных субкультур, а таксама разуменне іх станоўчых і адмоўных аспектаў; актываваць здольнасць удзельнікаў выяўляць свае погляды праз мастацкія і творчыя работы; сфарміраваць паважлівага стаўлення да меркаванняў іншых.
Падчас конкурсу студэнты прадставілі падрыхтаваныя прэзентацыі, у якіх расказалі пра розныя субкультуры ў Беларусі. Пасля прэзентацый адбылося адкрытае абмеркаванне работ, дзе ўдзельнікі дзяліліся думкамі і меркаваннямі. Мерапрыемства дапамагло актыўна зацікавіць студэнтаў у абмеркаванні важных сацыяльных і культурных пытанняў, што важна для фарміравання грамадзянскай адказнасці і сацыяльнай свядомасці.
Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню кругагляду студэнтаў, развіццю іх аналітычнага і крытычнага мыслення, камунікатыўных навыкаў і здольнасці аргументавана выказваць свой пункт гледжання. У цэлым конкурс прайшоў у актыўным і пазнавальным фармаце, выклікаў жывую цікавасць у студэнтаў.





BY

