Сэрвісы

Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі

Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі

6 снежня ў рамках вучэбна-выхаваўчага занятку дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Міхалёва А.М. арганізавала і правяла экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі для замежных студэнтаў 1 курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук.

Мэта занятку – навучанне рускай мове і фарміраванне паважлівага стаўлення да культуры, навукі, гісторыі і дзяржаўнасці краіны знаходжання.

Замежныя навучэнцы наведалі галоўную бібліятэку Беларусі, якая з’яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу, пабывалі ў розных залах установы, уключаючы Кітайскі цэнтр кнігі. З апавядання гіда будучыя псіхолагі даведаліся, наколькі аператыўна супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі рэагуюць на выклікі часу, актыўна папаўняюць фонды як нацыянальнымі, так і сусветнымі інтэрнет-рэсурсамі і друкаванымі навінкамі. Студэнты паназіралі за дастаўкай кніг з дапамогай тэлеліфта, навучыліся карыстацца электроннымі сістэмамі пошуку-заказу неабходнай інфармацыі і картачнымі каталогамі, азнаёміліся з выставачнымі галерэямі і экспанатамі бібліятэкі – такімі, як двухметровы “Буквар”, “Машына часу” і г.д.

Асаблівае ўражанне на навучэнцаў зрабіла канферэнц-зала, дзе праводзяцца пасяджэнні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, розныя форумы, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы.

У канцы экскурсіі студэнты задавалі пытанні гіду, дзяліліся ўражаннямі. І, канешне, падняліся на аглядную пляцоўку, каб з вышыні дваццаць другога паверха агледзець агні вячэрняга Мінска.

У эпоху росквіту цыфравізацыі маладым людзям можа падавацца, што бібліятэкі становяцца перажыткам мінулага. Аднак на падобных экскурсіях становіцца відавочна, што сучасныя бібліятэкі паспяхова спалучаюць тэхналогіі віртуальнасці і традыцыйныя каштоўнасці, а папяровая кніга па-ранейшаму адыгрывае важную ролю ў жыцці соцыума і ўсё яшчэ мае свае перавагі над электроннай (карысць для зроку і канцэнтрацыі ўвагі).

ph0912202578634864.jpg

ph0912202527647836478365.jpg

ph0912202527648763478634.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.