Сэрвісы

Вучымся праз гульню

Вучымся праз гульню

11.12.2025 у рамках працы па выхаванню культуры побыту і вольнага часу старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок і Л.Р. Папоўская правялі са студэнтамі 1-2 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” інфармацыйную гадзіну ў форме інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Знатакі навук”. Мэта мерапрыемства – стымуляванне калектыўнай творчай дзейнасці навучэнцаў, развіццё ўмення вылучаць гіпотэзы і абгрунтоўваць сваю пазіцыю пры выбары адказу. Удзельнікам гульні давялося адказваць на пытанні з самых розных галін ведаў: лінгвістыкі, літаратуры, гісторыі і права, дэманстраваць здольнасці да лагічнага мыслення падчас бліц-апытання. Перад капітанамі была пастаўлена самая складаная задача: назваць прадмет у “чорнай скрыні”, што дазволіла б зарабіць дадатковыя балы ў капілку сваёй каманды. Значную дапамогу ў падрыхтоўцы пытанняў да гульні аказала студэнтка 2 курса  спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” Арына Катовіч.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце актыўнага ўзаемадзеяння не толькі з гульцамі, але і з балельшчыкамі, якія прыйшлі падтрымаць сваіх аднагрупнікаў. Для кожнага з удзельнікаў гульня стала выдатнай магчымасцю праверыць уласную эрудыцыю, адкрыць для сябе новыя навуковыя факты, а таксама весела і цікава правесці час у кампаніі сяброў.

ph15122025374676343674.jpg

ph151220257836473647834.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image