Сэрвісы

УНС: Голас філалагічнага факультэта БДУ аб будучыні краіны

УНС: Голас філалагічнага факультэта БДУ аб будучыні краіны

Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) пройдзе ў Мінску 18-19 снежня. Парадак дня пасяджэння УНС:
першы дзень - зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента*, другі дзень - зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.
Праграма-2030 з'яўляецца сістэмным дакументам, у яе аснове сем ключавых прыярытэтаў:
- нацыянальная дэмаграфічная бяспека - захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і,
- развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы,
- стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця,
- рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя,
- моцныя рэгіёны,
- умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі,
- рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу.
Кожны прыярытэт напоўнены канкрэтнымі задачамі для яго дасягнення.
Дэлегаты УНС на пасяджэнні разгледзяць вырашэнне і іншых пытанняў (у іх ліку кадравыя і пытанні, звязаныя з фінансаваннем сходу).
Для даведкі
УНС - вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя. На гэты канстытуцыйны орган ускладзены важнейшыя функцыі: вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў, грамадзянскую згоду. Рашэнні сходу з'яўляюцца абавязковымі для выканання.
*У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй штогадовыя пасланні заслухоўваюцца толькі на пляцоўцы УНС.
Крыніцы: распараджэнне Старшыні УНС ад 16.10.2025 № 1, пастанова Прэзідыума УНС ад 25.11.2025 № 6, Міністэрства эканомікі, сайт vns.gov.by
Разумеючы маштабы і важнасць гэтай падзеі, Філалагічны факультэт БДУ актыўна падключаецца да інтэлектуальнага асэнсавання будучых рашэнняў. Мы перакананыя, што аналітычны патэнцыял нашых студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў, іх уменне працаваць з інфармацыяй і фармуляваць аргументаваныя пазіцыі, будуць садзейнічаць глыбокаму і ўсебаковаму разуменню парадку дня УНС.
Мы запрашаем усіх студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта да актыўнага ўдзелу ў дыскусіі. Вашы меркаванні, разважанні, пытанні і прапановы аб ролі і значэнні Усебеларускага народнага сходу стануць важнай часткай агульнага дыялогу.
Сачыце за абнаўленнямі, удзельнічайце ў абмеркаванні і фарміруйце сваё бачанне будучыні Беларусі разам з Філалагічным факультэтам БДУ.

20251218184559pdf.jpg

Час канкрэтных спраў: круглы стол, прысвечаны другому пасяджэнню VII Усебеларускага народнага сходу

19 снежня кафедра беларускага мовазнаўства правяла круглы стол, прысвечаны VII Усебеларускаму народнаму сходу – найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі нашай краіны, якая забяспечвае непасрэдную сувязь паміж народам і ўладай.

Улада ў Беларусі вядзе з народам прамы дыялог. Без меркавання простых беларусаў, якім неабыякава ўласная будучыня, не абысціся, і аналагаў падобнаму «народнаму веча» ў свеце не знайсці. Такая палітычная сістэма-самабытная, выпрабаваная часам. Иституализация гэтага органа дазваляе ўмацаваць палітычную сістэму, пры гэтым не саслабляючы прэзідэнцкую ўладу.

Загадчык кафедры дацэнт Г. К. Чахоўскі:

– У першы дзень пасяджэння УНС Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка надаў вялікую ўвагу таму, чаго дасягнула наша краіна за гады незалежнасці. Як справядліва заўважыў Кіраўнік дзяржавы, у нас вельмі шмат падстаў для гонару. У сваім выступленні Прэзідэнт падкрэсліў, што ў любых справах, вялікіх і малых, нам усім неабходна кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, вырашаць задачы па-дзяржаўнаму і не дапускаць кан'юнктурных падыходаў.

А.Р. Лукашэнка адзначыў: Калі ў Беларусі не будзе грамадскай згоды, то з-за ўнутраных супрацьстаянняў не ўтрымаецца і патэнцыял краіны. Толькі ў адзінстве краіна будзе развівацца, зможа захаваць мір, незалежнасць і росквіт для будучых пакаленняў.

Несумненна, зацверджаная на УНС Праграма сацыяльна – эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады стане асноватворным дакументам у забеспячэнні самага галоўнага – бяспекі грамадзян і краіны ў цэлым. Праграма накіравана на забеспячэнне высокай якасці жыцця насельніцтва праз збалансаваны рост эканомікі, фарміраванне самадастатковай і канкурэнтаздольнай дзяржавы. У яе межах прадугледжана рэалізацыя 28 дзяржаўных праграм. Сярод ключавых прыярытэтаў — паляпшэнне дэмаграфіі, развіццё аховы здароўя, адукацыі, лічбавы эканомікі, АПК, экалогіі, бяспекі і іншых сфер.

Прафесар М.Р. Прыгодзіч:

– У сваім выступленні Прэзідэнт акрэсліў тэму ўдасканалення механізмаў фінансавання навукі, адзначыўшы безумоўны прыярытэт якасці адукацыі. Менавіта з гэтага пачынаецца будучыня, нараджаюцца новыя ідэі і тэхналагічная незалежнасць. Навука вызначае будучыню краіны. Захаванне дзяржаўнага суверэнітэту – гэта комплексная задача, якая адносіцца не толькі да абароны дзяржаўнай і тэрытарыяльнай цэласнасці, прадухілення любой магчымай агрэсіі супраць Беларусі, але і да фарміравання незалежнай нацыянальнай палітыкі ў сферы навукі і адукацыі, у тых сферах грамадскага жыцця, якія з'яўляюцца ключавымі для дасягнення нацыянальных мэтаў развіцця нашай краіны.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь захоўвае статус сусветнага лідара па даступнасці адукацыі, а таму ВНУ краіны павінны развівацца і адпавядаць запыту моладзі на актуальныя веды.

Дацэнт Т.Л. Чахоўская:

– З вялікай увагай сачу за тым, як праходзіць сапраўды гістарычнае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Якія пасылы сталі для мяне найбольш блізкімі? Як мама, я выдатна бачу, якія ўмовы ў нашай краіне створаны для аховы мацярынства і дзяцінства. Беларусь займае вядучыя пазіцыі ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін. У нас будуюцца новыя ўстановы адукацыі, адкрываюцца спартыўныя, культурныя аб'екты, створаны ўсе ўмовы для дадатковага развіцця дзяцей. Кіраўнік дзяржавы адзначыў гэта ў Пасланні беларускаму народу і парламенту. Прэзідэнт падкрэсліў, што з пункту гледжання матэрыяльнага стымулявання зроблена дастаткова. І ўсё гэта неабходна шанаваць і берагчы.

bmjjhgtyu8.jpg

dtnjr78567rtkl96.jpg

 

vnsbel181220251.jpg

vnsbel18122025122.png

vns_bel_ch.jpg

vns_bel_zaharev.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image