Сэрвісы

Экскурсія ў Заалагічны музей БДУ

Экскурсія ў Заалагічны музей БДУ

16 снежня адбылася тэматычная экскурсія ў Заалагічны музей БДУ, якая была арганізавана старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Лебядзеўскай Т.В. для замежных студэнтаў 2 курса факультэта сацыякультурнвх камунікацый. Навучэнцы з Туркменістана пазнаёміліся з гісторыяй стварэння музея, змаглі ўбачыць шырокую экспазіцыю з больш як 4000 экспанатаў у выглядзе трапічных насякомых, пудзілаў розных жывёл не толькі Беларусі, але і іншых рэгіёнаў.

Пераходзячы з адной выставачнай залы ў другую, студэнты даведаліся аб з'яўленні жывых арганізмаў у эвалюцыйным парадку – ад найпростых да млекакормячых.Іх вельмі ўразілі пудзілы альбатроса, чырвонага ваўка, шымпанзэ і, вядома ж, беларускага зубра, а таксама выклікаў цікавасць аповед пра гэтых жывёл. Студэнты былі здзіўлены, што ўсе ўнікальныя экспанаты музея сабраны выпускнікамі біялагічнага факультэта, супрацоўнікамі музея ў розных экспедыцыях і паездках на працягу доўгіх гадоў.

Акрамя таго, падчас экскурсіі па музеі замежныя студэнты ўзбагацілі свой лексічны запас новымі словамі, папоўнілі тэрміналагічны слоўнік, развілі навык аўдзіравання вуснага маўлення на замежнай мове.

Такім чынам, знаёмства з гісторыяй музея БДУ, з прыродным набыткам беларускага краю, з працамі стваральнікаў музея дазволіла ўцягнуць замежных студэнтаў у жыццё краіны, дзе яны атрымліваюць адукацыю, яшчэ глыбей усвядоміць гістарычныя, краязнаўчыя і лінгвакраіназнаўчыя факты.

zoo1612202612_1.jpg

zoo1612202612_2.jpg

zoo1612202612_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.