18 снежня 2025 г. на факультэце адбылася традыцыйная акцыя кафедры раманскага мовазнаўства «Аспяваем Каляды!», арганізаваная старшым выкладчыкам Л. С. Мельнікавай і выкладчыкам-стажорам, куратарам 12 групы 1 курса А. В. Сакаловым.
Мерапрыемства, прысвечанае напярэдадні святкавання Новага года і Ражства Хрыстова, было накіравана на рэалізацыю духоўна-маральнага выхавання студэнтаў. Гэта мэта была дасягнута шляхам стварэння атмасферы традыцый святочнага перыяду, апускання ў яго культурна-гістарычны і духоўны кантэкст. Акрамя таго, акцыя садзейнічала развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў, зніжэнню іх псіхаэмацыйнай нагрузкі ў перыяд сесіі, а таксама ўмацаванню міжасобасных сувязей у студэнцкім калектыве.
Сярод гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі студэнты-італьяністы 1-4 курсаў, прадстаўнікі іншых спецыяльнасцей, а таксама выкладчыкі кафедры раманскага мовазнаўства, калегі з іншых кафедр філалагічнага факультэта і нават з іншых факультэтаў (старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА А. В. Далідовіч прывяла на канцэрт сваіх студэнтаў, якія вывучаюць італьянскую мову). Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства прывітаў загадчык кафедры раманскага мовазнаўства А. В. Тучынскі
На вечары ў выкананні 30 студэнтаў-італьяністаў 1-4 курсаў, удзельнікаў капэлы "Белькора" (якая яшчэ 14 гадоў таму паклала пачатак гэтай выдатнай традыцыі), прагучалі сусветна вядомыя калядныя канты на італьянскай і лацінскай мовах, а таксама новыя кампазіцыі з рэпертуару капэлы, якія былі ацэнены па заслугах удзячнымі гледачамі. Адну з іх упрыгожылі харэаграфічным суправаджэннем салісты ансамбля танца "Крыжачок" БДУ: выкладчык кафедр германскага і раманскага мовазнаўства А. С. Лебедзева, студэнт 4 курса ўсходняй філалогіі Уладзіслаў Петрашка і студэнт 3 курса біялагічнага факультэта Яўген Валахановіч. Пасля выступлення капэлы да прысутных звярнуўся дацэнт кафедры С. В. Логіш, які ўзначальваў яе з 2002 па 2018 год. Ён падзякаваў студэнтам, расказаў пра іншыя шматгадовыя традыцыі кафедры і выказаў надзею на тое, што з часам яны змогуць адрадзіцца. У другой частцы мерапрыемства па ініцыятыве студэнтаў 1 курса было арганізавана чаяванне і паказ поўнаметражнага анімацыйнага фільма «Клаўс» (2019) на італьянскай мове, які вельмі спадабаўся гледачам.
Святочны вечар прайшоў у дзіўна чароўнай і душэўнай атмасферы, створанай у тым ліку і рукамі ініцыятараў пашыранага фармату акцыі - студэнтаў-італьяністаў 1 курса на чале з іх куратарам, якія густоўна ўпрыгожылі «тэрыторыю» свята, беражліва прынялі і дапоўнілі новым зместам шматгадовую традыцыю кафедры.




BY

