Сэрвісы

Конкурс праектаў «Нацыянальныя традыцыі, святы і фестывалі народаў Вялікабрытаніі»

Конкурс праектаў «Нацыянальныя традыцыі, святы і фестывалі народаў Вялікабрытаніі»

19.12.2025 у рамках палікультурнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.А. Мятліцкая і студэнты 8 і 9 груп 2 курса спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія» правялі конкурс праектаў «Нацыянальныя традыцыі, святы і фестывалі народаў Вялікабрытаніі».

Асноўная мэта мерапрыемства – узбагачэнне ведаў студэнтаў аб нацыянальна-культурнай спецыфіцы краіны вывучанай мовы, выхаванне паважлівага стаўлення да іншамоўных культур, развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў.

Студэнты з энтузіязмам працавалі над індывідуальнымі і групавымі праектамі аб традыцыях і іншых культурных асаблівасцях Вялікабрытаніі, з цікавасцю слухалі прэзентацыі аднагрупнікаў, задавалі пытанні выступоўцам, абменьваліся меркаваннямі.

Мерапрыемства прайшло ў творчай, сяброўскай атмасферы, дазволіла паглыбіць веды студэнтаў аб культуры народаў Вялікабрытаніі, а таксама правесці параўнанні з нацыянальнай беларускай культурай.

ph23122025736464.jpg

ph231220257364874.jpg

ph2312202573473574.jpg

ph23122025762764466.jpg

ph2312202527368724764.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.