Сэрвісы

СУСТРЭЧЫ З РЭДАКТАРАМІ НА ФІЛФАКУ

СУСТРЭЧЫ З РЭДАКТАРАМІ НА ФІЛФАКУ

17 снежня стаў для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «руская філалогія» па-сапраўднаму ўнікальным. У рамках вывучэння дысцыпліны "Гісторыя рускай крытыкі" загадчыцай кафедры рускай літаратуры Таццянай Сідаравай былі арганізаваны сустрэчы з рэдактарамі найбуйнейшых выданняў Беларусі: часопісам "Нёман" і газетай "Літаратура і мастацтва".

Мэта мерапрыемстваў – пазнаёміць студэнтаў з выдавецка-рэдакцыйнай дзейнасцю праз рэальны досвед сучасных кіраўнікоў друкаваных выданняў і матываваць  на ўласную літаратурна-крытычную дзейнасць.

У форме жывой і цікавай гутаркі Аляксей Чарота расказаў студэнтам пра «ўнутраную кухню» і спецыфіку выдання газеты «ЛіМ», правёў калідорамі выдавецтва, падзяліўся ўражаннямі ад сваёй працы і запрасіў маладых людзей дасылаць свае рэцэнзіі ў газету. Аляксей Іванавіч асабіста перадаў студэнтам кнігі выдавецтва "Звязда" для напісання рэцэнзій, лепшыя з іх будуць апублікаваны.

Рэдактар аддзела прозы часопіса "Нёман" Алена Вячэрская пачала сваю душэўную сустрэчу з уручэння аўтарскіх экзэмпляраў пераможцам конкурсу эсэ "Сучасная беларуская літаратура – погляд са студэнцкай лавы", які выданне правяло сумесна з кафедрай рускай літаратуры БДУ ў мінулым годзе. Лепшыя эсэ, а таксама рэцэнзіі, якія пісалі юныя крытыкі, былі апублікаваны ў нумары.

У гэтым годзе тэма конкурсу “Сучасны свет маімі вачыма” выклікала цікавасць у студэнтаў. Выдавецтва “Мастацкая літаратура” таксама даручыла студэнтам  кнігі, якія толькі выйшлі з друку, для водзываў.

Падобныя сустрэчы натхняюць маладыя таленты на творчасць і даюць надзею літаратурнай Беларусі на плённую будучыню.

ph231220257637637.jpg

ph2312202584787484.jpg

ph23122025734878934.jpg

ph231220253873487893.jpg

ph231220257487438674.jpg

ph231220257473658937489.jpg

t231220257637478487.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.