Сэрвісы

У Музеі гісторыі БДУ

У Музеі гісторыі БДУ

18 снежня 2025 г. студэнты 1-га курса 13-й групы спецыяльнасці “Славянская філалогія” разам з куратарам, дацэнтам кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Ірынай Шматковай наведалі Музей гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнты даведаліся падчас экскурсіі аб гістарычных перыядах развіцця “альма-матар”: ад 1921 – году стварэння – да сённяшняга дня, аб знакамітых выкладчыках, аб першым будынку філалагічнага факультэта на вул. Чырвонаармейскай, які быў заснаваны як асобны факультэт у 1939 г.

Асаблівую цікавасць выклікалі архіўныя дакументы (заява Якуба Коласа аб прыняцці на працу ў БДУ, падручнікі па гісторыі Беларусі аўтарства першага рэктара БДУ, гісторыка У.І. Пічэты, і інш.).

Экскурсія выклікала пачуццё павагі да гісторыі роднага ўніверсітэта і гонару за далучанасць да вядучай вышэйшай навучальнай установы Беларусі.

ph231220258736746.jpg

ph23122025837484875876.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image