Сэрвісы

Французскія Каляды: занятак у Школе юнага раманіста

Французскія Каляды: занятак у Школе юнага раманіста

У снежнi 2025 г. у межах Школы юнага раманіста адбылiся анлайн-заняткi, прысвечаныя традыцыям Нараджэння Хрыстова ў Францыі.

Мерапрыемства мала дзве ключавыя мэты: развіццё навыкаў вуснага маўлення на французскай мове і паглыбленне ў культуру краіны вывучаемай мовы праз знаёмства з адным з галоўных святаў.

Заняткі правяла старшы выкладчык кафедры раманскага мовазнаўства Бабіч Галіна Міхайлаўна. На гэты раз удзельніцамі мерапрыемства сталі Ганна Сашчанка з Гомеля і Ульяна Шагун з Ваўкавыска.

Праграма сустрэчы была насычанай і інтэрактыўнай. Спачатку слухачкі даведаліся пра паходжанне свята, яго галоўныя рытуалы і сімвалы, а таксама абмеркавалі, чаму свята мае не толькі рэлігійнае, але і культурнае значэнне. Пасля прагляду і абмеркавання тэматычнага відэасюжэту ўдзельніцы праверылі свае веды ў віктарыне "Традыцыі Нараджэння Хрыстова" і паспяхова справіліся з усімі пытаннямі.

Асаблівую цікавасць выклікала праца з моўнымі нюансамі: удзельніцы расшыфравалі значэння французскіх прымавак, звязаных з зімовымі святамі, а таксама склалі тэксты віншавальных паштовак на французскай мове.

Заняткі прайшлі ў цёплай атмасферы і дазволілі не толькі ўдасканаліць моўныя веды, але і адчуць дух французскага Нараджэння Хрыстова.

ph24122025987652345.jpeg

ph2412202565488686553.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.