Сэрвісы

«Запаветнае паданне манголаў» – упершыню па-беларуску

«Запаветнае паданне манголаў» – упершыню па-беларуску

19 снежня 2025 года дактарант кафедры беларускага мовазнаўства БДУ У.І.Куліковіч прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Манголазнаўства ў Еўразіі 2025 – Запаветнае сказанне манголаў», прымеркаванай да Дня нацыянальнай свабоды і аднаўлення незалежнасці Манголіі. Мерапрыемства прайшло ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Уладзімір Іванавіч з’яўляецца перакладчыкам на беларускую мову і стваральнікам канцэпцыі выдання літаратурнага помніка сусветнага ўзроўню “Запаветнае сказанне манголаў”. Падчас канферэнцыі ён выступіў з дакладам “«Запаветнае сказанне манголаў»: этапы стварэння, праблемы перакладу”.

За ўклад у развіццё манголазнаўства, дзейнасць па перакладзе і выданні літаратурнага помніка мангольскага народа Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь Батсух Баярсайхан уручыў У.І.Куліковічу памятны падарунак.

Віншуем У.І.Куліковіча і жадаем далейшых творчых поспехаў!

ph2412202578367826387263.png

ph2412202572163786237627.jpg

ph24122025283672638267.jpg

ph24122025723676238648634.png

ph2412202598277473643.png

Image

Рэсурсы

Image
Image