23.01.2026 г. студэнты 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» разам з дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Якуба С. М. наведалі выставу «Чароўны свет роднай мовы», прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Паўла Паўлавіча Шубы (1926–2000). Мэта мерапрыемства – пазнаёміць студэнтаў з навуковай і вучэбна-метадычнай спадчынай вядомага беларускага лінгвіста, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Падчас знаёмства з экспанатамі выставы студэнты звярнулі ўвагу на вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў вышэйшай адукацыі, зборнікі навуковых прац пад рэдакцыяй П. П. Шубы, засяродзіліся на перспектывах выкарыстання разнастайных матэрыялаў у практыцы навучання ў БДУ і будучай прафесійнай дзейнасці.



BY

