У межах мерапрыемстваў да Дня беларускай навукі кафедра раманскага мовазнаўства арганізавала і правяла Круглы стол з удзелам навуковых студэнцкіх аб'яднанняў «Актуальныя пытанні міжкультурнай камунікацыі».
У ходзе прадстаўленых наватарскіх дакладаў удзельнікамі студэнцкіх навуковых гурткоў "Літара", "Майстэрня перакладу" і СНДЛ "Творчая майстэрня перакладчыка", "Лабараторыя педагагічнага майстэрства" былі разгледжаны пытанні сучаснай парадыгмы лінгвістычных даследаванняў (пераход ад структурных мадэляў да антрапацэнтрычных, інтэгральных і мультымадальных падыходаў, з моцным уплывам ШІ і міждысцыплінарных метадаў); лінгвакультуралагічныя аспекты тэорыі і практыкі перакладу; пытанні французскай і італьянскай літаратур; лінгвакраіназнаўчы і сацыякультурны кампаненты ў практыцы вывучэння замежных моў; сучасныя тэхналогіі і методыкі навучання і выхавання.
Упрыгожаннем мерапрыемства сталі даклады маладых выкладчыкаў кафедры Лабковіч Аксаны Юр'еўны (Месца аўдыёдэскрыпцыі ў кінадыскурсе) і Лебедзевай Кацярыны Сяргееўны (Гратэск у італьянскай літаратуры XX і XXI ст.).
Праведзеная дыскусія пацвердзіла высокую навуковую і практычную значнасць пытанняў, якiя абмяркоўваюцца, што падкрэслівае значнасць закранутых праблем для далейшых даследаванняў і сведчыць аб неабходнасці іх перспектыўнага разгляду ў межах будучых акадэмічных мерапрыемстваў.



BY

