Кафедра рускай мовы запрашае прыняць удзел у XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Руская мова: сістэма і функцыянаванне», якая адбудзецца 22–23 кастрычніка 2026 г.
Канферэнцыя прысвечана 100-годдзю прафесара П. П. Шубы і 105-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У рамках канферэнцыі плануецца абмеркаванне наступных пытанняў.
1. Роля прафесара П. П. Шубы ў развіцці айчыннай русістыкі і беларусістыкі.
2. Руская мова ў дыяхранічным аспекце.
3. Традыцыйныя і новыя падыходы ў лексікалогіі, фразеалогіі, анамастыцы.
4. Сучаснае рускае словаўтварэнне: праблемы і перспектывы развіцця.
5. Граматычныя катэгорыі сучаснай рускай мовы (функцыянальны і прагматычны аспекты).
6. Актыўныя працэсы ў сінтаксічным строі рускай мовы.
7. Філалагічны аналіз тэксту.
8. Новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы.
9. Руская мова ў супастаўленні з роднаснымі і няроднаснымі мовамі.
10. Актуальныя пытанні інтэгратыўнай і лічбавай лінгвістыкі.
Інфармацыйны ліст з формай заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і правіламі афармлення дакладаў тут.


BY

