Сэрвісы

КРУГЛЫ СТОЛ «РОЛЯ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ»

КРУГЛЫ СТОЛ «РОЛЯ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ»

10 лютага кафедра беларускага мовазнаўства правяла пасяджэнне круглага стала, прысвечанага абмеркаванню ролі грамадскіх арганізацый у фарміраванні сучаснай грамадзянскай супольнасці.

Загадчык кафедры дацэнт Г.К.Чахоўскі адзначыў, што ў адпаведнасці з арт. 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «кожны мае права на свабоду аб’яднанняў. Грамадзяне для ажыццяўлення і задавальнення палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых інтарэсаў маюць права на стварэнне палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, удзел у іх дзейнасці. Палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні ствараюцца і дзейнічаюць у адпаведнасці з законам».

У сучасным грамадстве грамадзянскасць і патрыятызм адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні адзінства нацыі і развіцці дзяржавы. У сваю чаргу грамадскія арганізацыі ўносяць значны ўклад у фарміраванне грамадзянскай і патрыятычнай пазіцыі ў моладзі, якая навучаецца і працуе. Грамадскія арганізацыі выконваюць ключавую ролю ў выхаванні лідарскіх якасцей і грамадзянскай адказнасці. Важна і тое, што грамадскія арганізацыі прадастаўляюць моладзі платформу для зносін і сумеснай дзейнасці, якая дапамагае маладым людзям даведацца больш пра сябе і навакольны свет. Важную ролю адыгрывае падтрымка і развіццё работы грамадскіх арганізацый з боку дзяржавы. Усё гэта дазваляе сфарміраваць у моладзі ўсвядомленую грамадзянскую пазіцыю, захаваць нацыянальную і культурную ідэнтычнасць і стварыць спрыяльныя ўмовы для росквіту нашай краіны.

Сярод прыярытэтных задач кафедры ў галіне ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы – больш цеснае супрацоўніцтва з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь» і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Актуалізуючы нядаўняе выступленне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, Г.К.Чахоўскі адзначыў, што ў працы з моладдзю важныя не фармальны падыход, а рэальныя цікавыя мерапрыемствы.

Image

Рэсурсы

Image
Image