11 лютага 2026 г. супрацоўнікі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ дацэнты Лада Алейнік і Ларыса Гедзімін разам з загадчыкам кафедры дацэнтам Таццянай Марозавай, а таксама студэнты 3 курса спецыяльнасці “славянская філалалогія” ў суправаджэнні старшага выкладчыка кафедры беларускага мовазнаўства Аляксандра Радзевіча наведалі прэзентацыю кнігі вядомага беларускага гісторыка, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Ігара Марзалюка «Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР». Прэзентацыя прайшла ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
З прывітальным словам да прысутных звярнуйся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, які адзначыў важны ўнёсак выдадзенай кнігі ў летапіс факталагічнага выкрыцця генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Далей слова ўзяў аўтар кнігі Ігар Марзалюк, які падзяліўся некаторымі фактамі работы над кнігай. Ён адзначыў, што на падставе багатых навуковых і архіўных крыніц ім была прааналізавана дзейнасць беларускіх калабарантаў, якія супрацоўнічалі з нацысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Людзі, якія былі на баку немцаў, разам з нацыстамі рэалізоўвалі палітыку генацыду, скіраваную супраць беларускага народа. Таксама аўтар звярнуў увагу на тое, як фарміравалася міфалагема “добрых немцаў з шакаладкамі”, растлумачыў, што такое беларускі нацыяналсацыялізм у час Вялікай Айчыннай вайны, хто яго фінансаваў і якія этапы станаўлення ён прайшоў. Асобна спыніўся на тым, што такое “забойства словам” – прапаганда і агітацыя па расчалавечванні чалавека.
Напрыканцы афіцыйнай часткі прэзентацыі выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Андрэй Карлюкевіч, які адзначыў выдатныя пісьменніцкія здольнасці Ігара Марзалюка і яго ўменне пакрокава раскрываць у кнігах факты і падзеі.
Пасля заканчэння прэзентацыі Ігар Марзалюк падпісаў зацікаўленым чытатам свае кнігі.


BY

