Сэрвісы

Уладзімір Георгіевіч Будай (14.12.1935 – 12.02.2026)

Уладзімір Георгіевіч Будай (14.12.1935 – 12.02.2026)

12 лютага 2026 года не стала Уладзіміра Георгіевіча Будая. Зусім нядаўна, у снежні 2025 г., ён адзначыў 90-годдзе.

Уладзімір Георгіевіч нарадзіўся 14.12.1935 г. у Магілёве. Першыя ваенныя гады правёў у партызанскім атрадзе разам са сваімі бацькамі. У маі 1944 года напярэдадні правядзення аперацыі «Баграціён» члены сем’яў партызан былі перапраўлены за лінію фронту, так маленькі Уладзімір апынуўся спачатку ў Гомелі, затым у Хойніках і ў Мінску. Дзіцячыя ваенныя ўспаміны У.Г. Будая апублікаваны ў артыкуле А. Івашка «Сын палка» (газ. «7 дзён» №19 ад 07 мая 2020 г.).

Пасля заканчэння школы Уладзімір Георгіевіч паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Атрымаўшы спецыяльнасць «Руская мова і літаратура» па заканчэнні ўніверсітэта ў 1959 г., пачаў выкладаць на філалагічным факультэце рускую мову і паралельна працаваў у Міністэрстве асветы БССР; у 1961 годзе вырашыў спыніцца выключна на выкладчыцкай дзейнасці. Сфера яго навуковых інтарэсаў: руская мова як замежная; методыка выкладання рускай мовы.

У.Г. Будай – аўтар каля 60 навуковых прац. Падручнік «Руская мова як замежная» з дадаткам на англійскай і кітайскай мовах выкарыстоўваецца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Індыі, Турцыі, Кітаі. Працуючы ў Індыі, У.Г. Будай у суаўтарстве з індыйскімі педагогамі Р.С. Бага і Р.Н. Менан распрацаваў вучэбны комплекс па рускай мове для студэнтаў-нефілолагаў Індыі.

У.Г. Будай быў неаднаразова камандзіраваны ў замежныя ВНУ для педагагічнай працы: універсітэт імя Дж. Неру ў Дэлі, РТІ ў г. Джамшэптур, Асманскі ўніверсітэт у г. Хайдарабад, Міруцкі ўніверсітэт (Індыя). Сышоў на пенсію 1 ліпеня 2007 года, а ўжо ў кастрычніку пачаў выкладаць у Эрджыескім універсітэце ў Турцыі (2007 – 2019, г. Кайсеры).

На працягу ўсіх гадоў працы за мяжой і пасля сыходу на пенсію Уладзімір Георгіевіч падтрымліваў шчыльныя сувязі з калектывам кафедры прыкладной лінгвістыкі, дзе працаваў да 2007г., і пакінуў пра сябе самыя добрыя і цёплыя ўспаміны.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.