Сэрвісы

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў кафедры рускай мовы была праведзена гутарка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У рамках спецкурса "Руская і беларуская мовы ў супастаўленні і функцыянаванні" студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Руская філалогія" азнаёмлены з падставамі святкавання гэтага Дня. Студэнтка Дар'я Рукавішнікава выступіла з пазнавальным дакладам, прысвечаным гэтай падзеі; падрыхтавала і прадэманстравала прэзентацыю аб тым, як яна адзначаецца ў Беларусі, звярнула ўвагу на адметныя асаблівасці беларускай мовы. Загадчык кафедры І.С. Роўда расказаў аб функцыянаванні рускай мовы ў нашай краіне і розных краінах свету. Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм пра фарміраванне беларускай мовы, пра яе дыялекты, пра яе непаўторнасць і значнасць для кожнага жыхара нашай краіны.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.