У гэтым годзе мы вырашылі зрабіць іх тэматычнымі і выбралі тэму, якая асабліва адклікаецца ў нашых сэрцах. Нас натхняюць не толькі выбітныя творцы Антычнасці, але і любоў да роднай зямлі, яе культуры, гісторыі, мовы.
Каб паўдзельнічаць у нашым паэтычным мерапрыемстве, абірайце від дэкламацыі, запісвайце відэа і дасылайце нам:
«Арыгінал»: дэкламацыя арыгінальнага антычнага паэтычнага твора на лацінскай або старажытнагрэчаскай мове, прысвечанага любові да Бацькаўшчыны (7–20 радкоў);
«Літаратурны пераклад»: дэкламацыя літаратурнага перакладу антычнага паэтычнага твора на беларускай мове (7–27 радкоў);
«Уласны пераклад»: дэкламацыя ўласнага перакладу антычнага паэтычнага твора (7–27 радкоў);
«Аўтарскі тэкст»: дэкламацыя ўласнага паэтычнага твора на антычную тэматыку (7–27 радкоў);
«Фрыстайл»: дэкламацыя літаратурнага паэтычнага твора на антычную тэматыку на беларускай мове (7–27 радкоў).
Для ўдзелу ў дэкламацыях трэба да 21 сакавіка выкласці на Youtube відэаролік з запісам свайго чытання з хэштэгам #adMelpomenenAlbaruthenicam і даслаць спасылку альбо адправіць відеаролік на пошту кафедры
Відэаролікі будуць размешчаны на старонках кафедры класічнай філалогіі ў Facebook і ВКонтакте


BY

